ДИСКУССИОННЫЙ КЛУБ НОВОСТЕЙ

Объявление

ПЕРЕХОД НА САЙТ Fair Lawn Russian Club


Чтобы открывать новые темы и размещать сообщения, вам нужно зарегистрироваться! Это не отнимет у вас много времени, мы не требуем подтверждения по e-mail.
Но краткие комментарии можно оставлять и без регистрации! You are welcome!

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » ДИСКУССИОННЫЙ КЛУБ НОВОСТЕЙ » В Беларуси » 70-летие уничтожения Минского гетто


70-летие уничтожения Минского гетто

Сообщений 1 страница 3 из 3

1

21 октября 2013 в 12:27
БЕЛТА
В современной Беларуси делается многое для сохранения памяти о жертвах холокоста. Об этом заявил сегодня министр иностранных дел Беларуси Владимир Макей, который принял участие в митинге в память 70-летия уничтожения Минского гетто, передает корреспондент БЕЛТА.

"В современной Беларуси делается многое для того, чтобы сохранить память о жертвах холокоста. Мы не допускаем никаких проявлений антисемитизма, поощряем изучение еврейской культуры и языка. Мы стараемся восстанавливать значимые в истории еврейского народа памятники", - сказал Владимир Макей.

Глава внешнеполитического ведомства напомнил, что Минское гетто было одним из самых крупных в Европе, в нем находилось около 100 тыс. людей. Именно здесь фашисты начали реализацию доктрины по планомерному уничтожению еврейского населения. Для последующей ликвидации сюда доставлялись узники из Австрии, Польши и других государств.

По словам Владимира Макея, "Яма" - это не только памятник трагедии, но также памятник подвигу еврейского народа. Многие узники гетто боролись за свою свободу. "Мы гордимся тем, что белорусы восприняли горе еврейского народа как свое собственное. С риском для жизни они спасали от неминуемой гибели тысячи евреев", - отметил глава МИД Беларуси.

Он также напомнил, что за проявленный героизм 711 белорусов удостоены высокого почетного звания "Праведник народов мира". "Та война стала общим горем и испытанием для наших народов, в ней погиб и каждый третий еврей, и каждый третий белорус. Наша общая память - часть уникальной истории добрососедских отношений между нашими народами, бесценный капитал, благодаря которому Беларусь была, есть и будет общим домом. В память о павших жертвах фашизма сегодня мы должны противостоять любым проявлениям нацизма и религиозной нетерпимости. Нельзя допускать малейших искажений правды о величайшей трагедии прошлого", - подчеркнул Владимир Макей.

В соответствии с иудейской традицией глава белорусского внешнеполитического ведомства возложил камень, доставленный из окрестностей Иерусалима, к монументу в память о жертвах гетто.

Директор бюро по связям с русскоязычной еврейской диаспорой "Натив" при канцелярии премьер-министра Израиля Наоми Бен-Ами в свою очередь отметила, что в какой бы стране ни находился или жил человек, он не должен забывать величайшую трагедию 20-го века - холокост.

Мероприятия к 70-летию уничтожения Минского гетто проходят в белорусской столице 20-21 октября. В программе - памятный вечер и траурный митинг, прием в честь бывших узников гетто и праведников народов мира, круглый стол по проблемам изучения и сохранения памяти о холокосте, экскурсия по еврейским местам белорусской столицы, вечер документального кино и другие мероприятия.

Читать полностью:  http://news.tut.by/politics/371337.html

0

2

Нямая Яма, альбо Пра гета ў прайм-тайм

Камертон Сяргея Ваганава.
09:19, 02.11.2013 |

21 кастрычніка, праз 70 гадоў пасля «канчатковага вырашэння габрэйскага пытання» ў Мінску, АНТ паказала фільм «Хроніка Мінскага гета». (Сцэнар Б.Герстэна, рэжысёр У. Луцкі, прадзюсар У. Бокун).

Фільм створаны на грант Claims Conference, габрэйскай арганізацыі, што размяркоўвае нямецкія грошы сярод былых вязняў нацысцкіх канцлагераў. Беларуская дзяржава на аповед пра Мінскае гета чамусьці не раскашэлілась.

Напярэдадні адбыўся грамадскі прагляд у кінатэатры «Перамога». Прыблізна за гадзіну да яго на Мінск абрынулася залева, і горад ператварыўся ў велізарны затор. Пазней я даведаўся, што тыя, хто ўсё ж здолеў трапіць у кінатэатр, прасілі прытрымаць прагляд, каб дачакацца ўсіх. То бок усіх, хто, натуральна, чакаў ад стваральнікаў фільма праўды.

…У 22.05 я ўключыў тэлевізар… У 22-10 АНТ расказала пра нейкую новую цуда-макарону… У 22.15 я пачуў, як габрэйскія матулі душылі сваіх немаўлят, каб яны не выдалі сваім плачам астатніх… А ў 22.20 тэлеэкран паведаміў мне пра новыя лекі ад нястраўнасці…

Прайм-тайм.

На наступны дзень я зноў паглядзеў фільм на партале tut.by. А потым чытаў выказванні суседзяў па віртуальнай інтэрнэт-зале. «Собрались евреи и сделали фильм о евреях… Теперь его купят продюсеры евреи и т.д.», «Спасибо немцам. Они сделали наш город чище»…

Пара цвярозых галасоў проста патанае ва ўзнятай хвалі антысемітызму, адкрытага або прыхаванага. Узнятай, па ўсім відаць, не старымі закаранелымі антысемітамі, бо старыя па інтэрнэце наўрад ці шныраюць.

Але чаму іх нашчадкаў не напалохалі жахі Мінскага гета, а кранальныя споведзі былых ягоных вязняў, увогуле эмацыйная насычанасць фільма, не вымусілі страпянуцца ад лёсу іх колішніх землякоў?!

Я працягнуў руку да кніжнай паліцы і ўзяў адтуль невялікую кніжку ў мяккай зжаўцелай вокладцы з малюнкам, на якім быцццам імкнуцца ў бой дзядок у вушанцы і дзяўчына ў хустцы з дубальтоўкамі…
http://nn.by/image-cache/2260b360e1523cd1b61bbc14cd743b07_w499_h699_q75.jpg

Гэта кніжка была сярод першых, што я прачытаў у дзяцінстве. Добра памятаю, як я чытаў яе ва ўтульным крэсле, яшчэ мала разумеючы, што там напісана і што адбываецца наўкол. «Тата, — пытаўся я, — а што такое гета?» Ён тлумачыў, я ўціскаўся ў крэсла ўсё глыбей і глыбей…

Колькі год кніжка стаяла ў бацькоўскай бібліятэцы на бачным месцы, а потым знікла.

Знікла адусюль.

Так пачыналася другая, ідэалагічная «ліквідацыя» Мінскага гета ў межах «канчатковага вырашэння габрэйскага пытання» па-сталінску.

Я вось думаю: чаму ў фільме АНТ так няўцямна ўзгадана пра Гірша Смоляра і існаванне ў гета нейкага супраціву, а пра ягоную кніжку «Мсціўцы гета» — ані слоўца?

Кніжку, з якой, дарэчы, нягледзячы на забарону, колішні Інстытут гісторыі партыі злічаў усё, што таемна даследвалася пра Мінскае гета…

Дык вось, чаму? Ці не таму, што фільм, так бы мовіць, трапіў у прайм-тайм, то бок у зручны для ягоных стваральнікаў час ідэалагічнага «навабуду» ў стаўленні ўладаў да «габрэйскага пытання»? Ахвяры, жахі, помнікі, жалобныя мітынгі з удзелам афіцыйных асоб — колькі заўгодна.

Масавы ўдзел габрэяў, у тым ліку з гета, ва ўзброеным супраціве нацызму — праз зубы. Дзяржаўны антысемітызм у СССР і на постсавецкай прасторы — калі не табу, то маўчок. Фігура змаўчання, так бы мовіць…

У фільме цытуюцца «Асаблівыя правілы ратавання» невядомага аўтарства, якія нібыта існавалі ў Мінскім гета: «Не высоўвайся, сядзі ціха. Прыкінься, што цябе тут няма. Не глядзі ў вочы нацыстам і паліцаям.

Дзеля выратавання прыдатны ўсе сродкі акрамя здрадніцтва — даносчыкаў немцы забіваюць таксама. Калі ў цябе ёсць грошы, паспрабуй выкупіць сваё жыццё, але не спадзявайся, што яго цябе прададуць…» І апошняе: МАЛІСЯ…

Не ведаю, ці насамрэч існавалі такія правілы, ці гэта літаратурнае падсумоўванне трагічнага вопыту жыцця на краі смерці. Але дакладна ведаю, якое правіла існавала сапраўды, і пра якое забыліся стваральнікі фільма: ЗМАГАЙСЯ!

Практычна ўсё, што ёсць ў гэтым фільме, ёсць у кніжцы Гірша Смоляра. Але ўсяго, што ёсць у кніжцы Гірша Смоляра, у фільме няма. Нічога з дзясяткаў фактаў падпольнага і партызанскага супраціву вязняў гета. Нічога з мноства лічбаў і прозвішчаў, у тым ліку здраднікаў і нацысцкіх памагатых з боку габрэяў. Нічога з трагічных і гераічных лёсаў мсціўцаў і барацьбітоў…

Так, ёсць жудасная гісторыя, паводле аўтараў фільма — «хроніка» Мінскага гета.

Але ёсць яшчэ гісторыя гісторыі Мінскага гета, якая пачалася менавіта з кніжкі Гіршы Смоляра — падпольшчыка, партызана, пісьменніка, журналіста — яшчэ ў 1947 годзе, першай у СССР.

Гісторыя забарон, афіцыйнага замоўчвання і палітычна-крымінальнага пераследу. Але не толькі.

Па-за межамі забарон і замоўчвання гэта гісторыя налічвае сотні ўспамінаў і дзясяткі навуковых даследаванняў, мноства газетных артыкулаў і фотаздымкаў…

Неяк дзіўнавата бачыць аўтараў «Хронікі…» ў якасці першаадкрывальнікаў, якія, сцвярджае Уладзімір Бокун «…Работали в архивах Америки, Германии, Беларуси… В конце концов, …удалось воссоздать картину трагедии».

Трэба было працаваць у замежных архівах, каб «воссоздать картину трагедии» шырокавядомымі кадрамі з Варшаўскага гета. Пра гэта, праўда, аўтары папярэджваюць, спасылаючыся нібыта на забарону немцаў здымаць у Мінску. Каму забарона — самім сабе? У Варшаве можна, у Мінску — нельга? Нават калі была такая забарона, навошта вось так?

Трэба было працаваць у замежных архівах, каб спасылацца на даўно вядомыя звесткі, факты і дакуманты кшталту «цукерак Кубэ» і загадаў акупацыйных уладаў…

Прадбачу пярэчанне: вядомае старэйшым людзям моладзі невядома, таму пра жахі гета трэба распавядаць зноў і зноў. Безумоўна, трэба. Але чаму так, як быццам ніхто ніколі пра гета не распавядаў?

Я зноў цягну руку да кніжнай паліцы і бяру адтуль «Пісьмы маёй памяці» Ганны Краснапёркі. Кніжка выдадзена ў 1984 годзе і стала вядомай у свеце. Толькі ў Нямеччыне яна выдавалася чатыры разы.

Я зноў цягну руку да кніжнай паліцы і бяру адтуль касету з фільмам светлай памяці Самсона Палякова «Яма…», што быў створаны ім у відэацэнтры ПЭН-цэнтра яшчэ ў 1999 годзе, але паказаны толькі раз у мінскім хэседзе. Мусіць, таму, што ў жахлівыя ўспаміны трох былых вязніц урываюцца звар’яцелыя антысеміцкія заклікі сумнавядомага генерала Макашова…

«Хроніка Мінскага гета» ці не пачынаецца з выявы даваеннага герба БССР і замілаванай згадкі нібыта пра чатыры мовы, на якіх заклікаліся на ім яднацца пралетарыі ўсіх краін.

Быццам аўтары фільма не ведаюць, што хавалася за гэтай дэкарацыяй інтэрнацыяналізму. Дэкарацыі, якая і была выкінута якраз да вайны, у 1938 годзе, калі ідыш і польская мова зніклі з герба канчаткова.

Дык ці маральна сёння расказваць пра гета і нічога не казаць пра народжаную Сталіным ці не ад самага пачатку вайны палітыку дзяржаўнага антысемітызму, што стварыла глебу для будучага славяна-фашызму?

Пра безліч ахвяраў гэтай палітыкі — ад забароненых кніжак да падпольшчыкаў, што з гета ды канцлагераў траплялі ў сталінскі ГУЛАГ; ад былых франтавікоў да партызанаў, што амаль усё далейшае жыццё пражылі пад ціскам 5-й графы…

Ці маральна сёння згадваць пра беларусаў, якія, рызыкуючы жыццём, ратавалі габрэяў, і нічога не казаць пра антысемітызм пэўнай часткі іх супляменнікаў, за якім цягнецца крывавы след не толькі паліцэйскіх, але і партызанскіх расправаў?

Дзеля чаго — казаць?

Дзеля праўды.

Бо антысемітызм вельмі ўтульна пачувае сябе ў «прайм-тайме», хаваецца за паўпраўдай ды сілкуецца атрутай хлусні.

А дзеля чаго тая праўда?

Адказ я знайшоў у кніжцы Гірша Смоляра. Усё ж бацька схаваў яе не зусім.

Дзве рэчы я захоўваю ў гэтай кніжцы — уласную памяць і верш «Над Ямай», падораны Рыгорам Барадуліным.

«Галовы схілім
Над жахлівай Ямай.
Яна нямая,
Бо ня мае дна.
…Па радасці і па бядзе браты,
Мы ўсе стаім
Над апраметнай Ямай…»

Усе?

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=117305

0

3

славяна-фашыст Багдан Хмяльніцкі напiсаў(ла) 2 лiстапада 2013 у 13:30
стваралі СССР, супрацоўнічалі з сталіным, спрабавалі дамовіцца з гітлерам... Не атрымалася. Гісторыя антысэмітызму доўгая і не такая простая, як падае Ваганаў

глядач напiсаў(ла) 2 лiстапада 2013 у 13:36

Фильмец трусливенький и лживенький. Нелюди -- немцы, трясущиеся от страха евреи, добрые праведники-белорусы. Все вполне в духе официально-сервильной  пропаганды. Не было ни орудовавших в гетто полицаев белорусских, ни крестьян из окрестных деревень, вывозивших из брошенных еврейских квартир возы добра, мебели, ни наполненных антисемитскими призывами выходивших в Минске белорусских газет, ни отказа принимать в партизанские отряды бежавших из гетто евреев, ни многолетней борьбы за признание Маши Брускиной, ни глушилок на краю Ямы в советские годы... Позор трусу и приспособленцу Герстену.

0


Вы здесь » ДИСКУССИОННЫЙ КЛУБ НОВОСТЕЙ » В Беларуси » 70-летие уничтожения Минского гетто