ДИСКУССИОННЫЙ КЛУБ НОВОСТЕЙ

Объявление

ПЕРЕХОД НА САЙТ Fair Lawn Russian Club


Чтобы открывать новые темы и размещать сообщения, вам нужно зарегистрироваться! Это не отнимет у вас много времени, мы не требуем подтверждения по e-mail.
Но краткие комментарии можно оставлять и без регистрации! You are welcome!

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » ДИСКУССИОННЫЙ КЛУБ НОВОСТЕЙ » В Беларуси » Умер Женя Коновалов


Умер Женя Коновалов

Сообщений 1 страница 5 из 5

1

Памёр музыка, паэт і навукоўца Яўген Канавалаў08.04.2011, 13:28 Культура
Тузін Гітоў

У ноч з чацвера на пятніцу ў Менску на 64-м годзе жыцця памёр музыка, паэт і навукоўца Яўген Канавалаў, адзін з пачынальнікаў рок-н-ролу ў Беларусі, удзельнік гуртоў "Алгарытмы", "Эльфы", ансамбля Валерыя Таржэцкага.

Яўген Канавалаў у рок-н-роле з 1965 году. Тады на базе Радыётэхнічнага інстытута ўтварыўся першы гурт з яго ўдзелам – "Алгарытмы". У 1968 годзе на Першым фэстывалі біт-ансамблей у Менску гэты гурт заняў першае месца, а Яўген быў прызнаны лепшым сола-гітарыстам. У 1970-х граў у гурце "Эльфы", ансамблі Валерыя Таржэцкага, а потым сышоў у навуку, займаўся лазэрнай фізікай.

Пры канцы 1990-х ён вярнуўся ў музыку, запісаў цэлы шэраг альбомаў – ад блюзавых да авангардных. У апіошні раз Яўген выйшаў на сцэну ў верасьні 2010 году.

Разьвітаньне з музыкам адбудзецца ў суботу, 9 красавіка (вул. Веры Харужай, д.17).

0

2

Беларускі андэграўнд 60-70-х: Вечары ў РТІ| 30.03.2008 |

«Тузін Гітоў» працягвае публікаваць аўдыё-вэрсію ўнікальнага праекту Радыё Unistar 99,5FM і вядучага праграмы «Новая зямля» Віктара Сямашкі. Тэмаю другога выпуску гісторыі айчыннага андэграўнду стаў менскі Радыётэхнічны інстытут. Менавіта гэтая вышэйшая навучальная установа з 1966 году становіцца неафіцыйным цэнтрам свабоднае музыкі, менавіта ў РТІ штосуботу выступае адна з самых папулярных «альтэрнатыўных» камандаў таго часу – група «Альгарытмы» ў складзе вядучага гітарыста Яўгена Канавалава, клявішніка Вячаслава Ксяндзова і вугорскага сьпевака Ленхарда Ёжэфа Томаса.

З 1966 году неафіцыйным цэнтрам свабоднае музыкі становіцца Менскі радыётэхнічны інстытут. Штосуботу там выступаюць «Альгарытмы». У залю набіваюцца сотні людзей, часам зносячы дзьверы й ахоўную дружыну. У 1966 годзе «Альгарытмы» праводзяць першую гукасэсію ў радыёвузьле інстытуту, а ў 1967 годзе выпраўляюцца ў гастролі па Сыбіры. Самыя яскравыя асобы ансамблю – вядучы гітарыст Яўген Канавалаў, клявішнік Вячаслаў Ксяндзоў, які загінуў маладым, ды вугорскі сьпявак Ленхард Ёжэф Томас. Падрабязнасьці й архіўныя запісы ў пададзеных mp3-файлах.

Праграма «Новая зямля». Радыё Unistar (Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line wwwunistar.by).
Цыкль «Беларускі андэграўнд 60-70-х». Частка другая.
Оригинал

0

3

Подкасты Жени Коновалова

0

4

Панядзелак, 11 красавiка 2011 г.

Яўген Канавалаў і Віктар Сямашка
Сумесная праца гітарыста, што канструюе ракеты, і флейтыста, які працуе на радыё. Яўген Канавалаў — зорка беларускага року 1960‑х (ён граў у першых беларускіх рок‑гуртах «2+2», «Алгарытмы» і «Эльфы»).
Ён выступае на блюзавых сэйшнах ды запісвае для сябе інструментальныя п’ескі. Віктар Сямашка вядзе самую цікавую музычную праграму ў айчынным FM‑эфіры «Новая зямля». Іх «Блуканні» — для тых, хто любіць цягучыя інструментальныя развагі кшталту саўндтрэку Ніла Янга да фільму «Мярцвяк». Усяго на дыску «дзевяць спантанных імправізацыяў».

Свядома Яўген і Віктар пазначылі трэкі толькі нумарамі — хай слухачы самі даюць ім назвы, бо такая музыка можа выклікаць розныя асацыяцыі. Назва самой працы тлумачыцца проста — Канавалаў з Сямашкам блукаюць па стылях, эпохах і часах.

Да ўсяго пры запісе альбому былі скарыстаныя разнастайныя гукі: размова маленькай дзяўчынкі, гукі лесу ды арэляў, абарыгенскія танцы пад «Лявоніху» ды шмат яшчэ маласпалучальных між сабой рэчаў. Шукаць у «Блуканнях» логікі не варта. Трэба проста слухаць.

0

5

Евгений Коновалов (1947 – 2011)
08/04/2011
В ночь с 7 на 8 апреля в Минске на 64-ом году жизни скончался
музыкант, поэт, ученый Евгений Коновалов – активный участник минской и белорусской рок-н-ролльной сцены 60-70-х годов.

Его называют одним из зачинателей рок-н-ролла в Беларуси. Первый коллектив с участием
Коновалова под названием "Алгоритмы" образовался в 1965 году на базе Радиотехнического института. В 68-ом на "Первом фестивале бит-ансамблей Минска" "Алгоритмы" заняли первое место, а Евгений был признан лучшим соло-гитаристом.

В течение 70-х музыкант переиграл в различных клубных составах, а затем на два десятилетия ушел в науку, где занимался лазерной физикой. В конце 90-х Евгений Коновалов вновь стал периодически выступать, записал целый ряд альбомов – от блюзовых до авангардных. В последний раз Евгений вышел на сцену в сентябре
2010. Место и время прощания с музыкантом будет объявлено дополнительно.

Авторы Experty.by выражают искренние соболезнования родным и близким музыканта.

0


Вы здесь » ДИСКУССИОННЫЙ КЛУБ НОВОСТЕЙ » В Беларуси » Умер Женя Коновалов