Канал Helen Minskaya, [2/26/2026 11:39 AM]
Мікалай Статкевіч
26.02.2026
Пачатак:
ч.1 https://t.me/helen_minskaya_channel/6140
ч.2 https://t.me/helen_minskaya_channel/6141
ч.3 https://t.me/helen_minskaya_channel/6142
Асаблівасць прапаганды ў тым, што яе аўтары раней ці пазней пачынаюць верыць у яе праўдзівасць. То бок, так доўга казалі, што "Украіна - недогосударство, ткни - развалится, а клоун убежит", што самі паверылі ў гэта. Але Ўкраіна не развалілася, "клоўн" апынуўся годным прэзідэнтам і цяпер Крэмль не ведае, як выблытацца з гэтай вайны, захаваўшы твар.
Канал Helen Minskaya, [2/26/2026 11:41 AM]
Мікалай Статкевіч
26.02.2026
Пачатак:
ч.1 https://t.me/helen_minskaya_channel/6140
ч.2 https://t.me/helen_minskaya_channel/6141
ч.3 https://t.me/helen_minskaya_channel/6142
ч.4 https://t.me/helen_minskaya_channel/6143
Акрамя таго, калі прапагандысцкія стэрэатыпы апынаюцца ўкараненнымі ў грамадскую свядомасць, дзеянні ўладаў мусяць адпавядаць гэтым стэрэатыпам, што пазбаўляе ўлады магчымасці палітычнага манёўра.
Самае кепскае, калі прапагандай займаецца першая асоба краіны. Незалежная аналітыка ў такім выпадку робіцца немагчымай. Бо эксперты і дарадцы мусяць падагнаць свае пазіцыі пад меркаванне першай асобы і толькі пераагучваць афіцыйную пазіцыю. Калектыўныя рашэнні ў такіх варунках немагчымыя і робяцца аднаасобнымі, што ўплывае на іх якасць, бо першая асоба, пазбаўленая экспертнай падтрымкі і маючы ўласныя матывы і зацікаўленасці, нярэдка прымае шкодныя для сваёй краіны рашэнні ці нават трапляе ў недарэчныя сітуацыі, як гэта было з прэзідэнтам РФ, калі той публічна даводзіў нерэальныя дадзеныя пра баявыя страты Ўкраіны. На сумняваюся, што ён толькі пераагучваў дадзеныя, пададзеныя яму афіцыйна расійскімі генераламі. Побач не знайшлося дасведчанага дарадцы, які б патлумачыў, што сярод генералаў з савецкіх часоў дамінуе прынцып: "Галоўнае - правільна дакласці". Што прыводзіць да празмернага завышэння страт праціўніка. Так, падчас савецка-германскай вайны згодна з дакладамі з савецкіх войскаў агульныя страты вермахта склалі болей за 80 мільёнаў чалавек, што перавысіла агульную колькасць насельніцтва ў даваеннай Германіі.
Такім чынам, сістэма прыняцця рашэнняў у Крамлі аднаасобная, без кваліфікаванай экспертнай падтрымкі і пад моцным уплывам жадання Пуціна захаваць уладу. Дадатковая рызыкі ўтвараюць персанальныя практыкі прыняцця рашэнняў кіраўніком.
Агучаны Пуціным метад "загрузіць на ноч задачу ў мозг і прачнуцца раніцай з гатовым рашэннем" сапраўды дзейсны. Я сам карыстаўся ім для працы над дысертацыямі. Але ён падыходзіць толькі для пасіўных аб'ектаў. Спробы прымяніць яго ў палітыцы, дзе аб'екты рашэння з'яўляюцца актыўнымі і валодаюць ўласнай воляй, як правіла, прыводзілі да палітычных памылак і страт.
Такім чынам, існуючая сістэма прыняцця рашэнняў у Крамлі нясе вялікія рызыкі непрадуманых авантурных рашэнняў.
Падсумоўваючы, можна сцвярджаць, што ў такой сістэме прыняцце рашэння аб пачатку вайны, нават з прымяненнем ядзернай зброі, вельмі імаверна.
Такім чынам, рызыка развязвання РФ вайны з Захадам з'яўляецца сапраўды высокай.
Разгледзім, дзе можа пачацца такая вайна і якія рызыкі яна нясе для нашай краіны і свету.
Канал Helen Minskaya, [2/26/2026 11:49 AM]
Мікалай Статкевіч
26.02.2026
Пачатак:
ч.1 https://t.me/helen_minskaya_channel/6140
ч.2 https://t.me/helen_minskaya_channel/6141
ч.3 https://t.me/helen_minskaya_channel/6142
ч.4 https://t.me/helen_minskaya_channel/6143
ч.5 https://t.me/helen_minskaya_channel/6144
ІІІ. БЕЛАРУСКІ "БАЛКОН"
Так расійскія генералы называюць нашу краіну, бо з нашей тэрыторыі можна наносіць ўдары па тром краінам NATO і Ўкраіне. Сталіцы гэтых краін знаходзяцца на небяспечна малой адлегласці ад беларускай мяжы. Відавочна, што першы ўдар расійскіх войскаў будзе наносіцца з беларускай тэрыторыі і скіраваны супраць балтыйскіх краін, яжкія знаходзяцца ў геаграфічным адрыве ад буйных краін NATO і могуць быць ізаляваныя ад іх. Да таго ж, іх акупацыя дазволіць вярнуць Балтыйскаму флоту аператыўны прастор і зрабіць бяспечнымі марскія камунікацыі з Калінінградскай вобласцю ды забяспечаць больш гарантый для экспарту расійскіх вуглевадародаў з партоў Ленінградскай вобласці. Асноўны ўдар будзе наносіцца не па Эстоніі, усходняя мяжа каторай прыкрытая буйнымі азёрамі, а па Латвіі, каб дайсці да Рыгі ці да Рыжскай затокі і разрэзаць Балтыю на дзве часткі, з мэтай пазбавіць сілы, якія яе абараняюць, манёўру, і, прынамсі ва Ўсходняй Балтыцы, забеспячэння і падмацаванняў. Удар будзе наносіцца з раёна Полацку. Адначасова будзе нанесены ўдар з раёна Гародні ў накірунку Каўнаса і Клайпеды. Ён можа быць падмацаваны ўдарам расійскімі сіламі на Каўнас з тэрыторыі Калінінградскай вобласці, каб далей захапіць Клайпеду і не дапусціць скарыстання гэтага порта для падвозу падмацаванняў і ваеннага рыштунку. Яшчэ адзін удар можа быць нанесены з раёна Ашмянаў на Вільню з-за прываблівай блізкасці гэтага горада да мяжы.
Вы можаце спытацца, а што я гэтак упэўнена прагназую? Проста, расійскія генералы любяць скарыстоўваць напрацоўкі сваіх савецкіх калег. Напрыклад, сапраўды, вельмі ўдалай і самай эфектыўнай з усіх у другой сусветнай вайне па сваім вынікам аперацыі "Баграціён". Дастаткова толькі паглядзець мапы гэтай аперацыі.
Восенню 2015 года пасля чарговага вызвалення, выступаючы на канферэнцыі, што адбывалася ў Варшаве пад эгідай АБСЕ, і каментуючы размяшчэнне ў Бранскай вобласці мотастралковай брыгады, я выказаў меркаваньне, што гэтая брыгада можа быць скарыстана супраць Украіны для ўдара па правым беразе Дняпра на Кіеў, што ўжо рабіла Савецкая Армія ў мінулай вайне. Толькі тады для гэтага прыйшлося фарсіраваць з вялікімі стратамі Дняпро ў раёне Лоева. А зараз можна камфортна перасекчы яго і Прыпяць па мастам на тэрыторыі Беларусі. Што і зрабіла чатыры гады таму расійская групоўка ўварвання. Без такой магчымасці расійскі бліц-крыг быў бы немагчымым і вайна з Украінай, ўвогуле, б не пачалася. На жаль, мой тагачасны прагноз спраўдзіўся праз 7 гадоў, што пацвердзіла эфектыўнасць падыхода. І зараз перада мною ляжыць кніга з мапамі аперацыі "Баграціён", дакладней, яе 2-ой, "прыбалтыйскай" часткі, што робіць задачу прагноза больш лёгкай.
ІV. ПРЫМЯНЕННЕ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ.
Гэта ідэя, нібыта, абмяркоўвалася сярод расійскага генералітэта яшчэ з нулявых гадоў. Канкрэтныя планы, калі верыць таму, што трапляла ў незалежны друк, былі такія - раптоўна пачаць баявыя дзеяньні, адхапіць як мага болей тэрыторыі, а потым, калі NATO адмабілізуецца на адказ, нанесці ўдар ядзернымі боегалоўкамі, каб шляхам перамоў з "без'яйкавымі" запалоханымі еўрапейскімі палітыкамі замацаваць за сабой захопленае.
Зараз, калі еўрапейскія палітыкі выявілі зусім іншыя ад чаканых якасці, з'явілася і актыўна абмяркоўваецца ў расійскім каляваенным друку ідэя прэвэнтыўнага ядзернага ўдару па месцам дыслакацыі ядзерных сіл NATO ў Еўропе, каб не атрымаць "ответки" пасля выкарыстання ядзернай зброі супраць NATO, напрыклад, у Балтыі пасля ўварвання расійскіх войскаў туды. Найбольш імаверным месцам расійскагс ядзернага удару будзе Сувалкаўскі калідор, каб зрабіць немагчымым адпраўку праз яго падмацаванняў у Балтыю, калі чыгунка там будзе знішчана, асфальт на шассэ згарыць і ўсё гэта будзе завалена палаючымі радыёактыўнымі дрэвамі.
Канал Helen Minskaya, [2/26/2026 11:52 AM]
Мікалай Статкевіч
26.02.2026
Пачатак:
ч.1 https://t.me/helen_minskaya_channel/6140
ч.2 https://t.me/helen_minskaya_channel/6141
ч.3 https://t.me/helen_minskaya_channel/6142
ч.4 https://t.me/helen_minskaya_channel/6143
ч.5 https://t.me/helen_minskaya_channel/6144
ч.6 https://t.me/helen_minskaya_channel/6145
Яшчэ магчымыя ўдары па "вузкіх месцах" трансбалтыйскіх магістраляў, месцам накаплення падмацаванняў і матэрыяльных рэсурсаў. Цяпер расійскія генералы разумеюць, што "ответка" Захаду на гэта будзе і шукаюць шляхі пазбегнуць гэтага адказу - рай раем, але жыць хочацца ж. Актыўна абмяркоўваюцца ідэі, як гэта прадухіліць.
Напрыклад у часопісе "Зброя" ("Оружие") пастаяннай тэмай зрабілася абмеркаванне варыянтаў пэвентыўнага ядзернага ўдару па месцах дыслакацыі тактычных ядзерных сіл NATO.
Іх спадзяванні наступныя: калі удар будзе нанесены тактычнай ядзернай зброяй, то ЗША са сваімі магутнымі стратэгічнымі ядзернымі сіламі ўмешвацца не будуць, бо, як з глумлівым здзіўленнем канстатуе аўтар прапановы, чамусьці вераць у тое, што стратэгічная і тактычная ядзерная вайна могуць быць рознымі.
У выпадку, калі РФ будзе наносіць ўдары толькі тактычнай ядзернай зброяй з меньшай дальнасцю, то ЗША, на іх думку, выкарыстаюць гэта, як нагоду для непрымянення сваёй стратэгічнай ядзернай зброі вялікай дальнасці, і развязвання такім чынам сусветнай ядзернай вайны. Такім чынам, Расіі застаецца толькі нейтралізаваць 100 тактычных тэрмаядзерных авіабомб магутнасцю па 500 кілатон, размешчаных на авіабазах NATO у Італіі, Нідэрландах, Бельгіі Германіі, а таксама знішчыць ядзерны патэнцыял Брытаніі, бо Канстытуцыя Францыі дазваляе выкарыстанне ёю ядзернай зброі толькі дзеля самаабароны пры ядзерным нападзе на яе тэрыторыю. Праўда, аўтар не тлумачыць як, з пункту гледжання Канстытуцыі Францыі, будзе расцэньвацца, напрыклад, ядзерны ўдар па авіябазе NATO ў Германіі, побач з французскай мяжою, калі ў бок Францыі пойдзе ударная хваля і радыёактыўныя аблокі. З Брытаніяй праблем аўтар, увогуле, не бачыць. Там чатыры атамных падводных лодкі з ракетамі "Пасейдон" з ядзернымі боегалоўкамі, дзве з якіх, гатовыя к пуску гэтых ракет, нясуць баявое дзяжурства ў порце, дзе іх можна лёгка знішчыць, а трэцяя нясе такое дзяжурства ў адкрытым моры. Аўтар лічыць, што, калі ў РФ з'явілася падводная атамная лодка-знішчальнік падводных лодак праціўніка, то тая расійская падлодка можа знайсці ды знішчыць адзіную брытанскую падлодку, якая дзяжурыць у моры. Мабыць, ён не ведае, якая гэта складаная задача, найперш, выявіць падводную лодку NATO з яе найноўшымі тэхналогіямі бясшумнасці ў Сусветным акіяне, тым болей, канкрэтную. Такія разважанні здзіўляюць сваёй некампетэнтнасцю. Але такі зараз узровень расійскіх экспертаў і іх высновы могуць быць запатрабаваныя.
Падобна на тое, што Крэмль прыняў ідэю прэвентыўнага ядзернага ўдару па Захаду. Разам з тым, яны цалкам дапускаюць, што будзе такі ж удар у адказ. І прыдумалі, як зрабіць першае, мінімізаваўшы пагрозу другога.
V. КВАЗІТАКТЫЧНАЯ РАКЕТА.
З'яўленне г. зв. "Арэшніку" спачатку здзівіла. Навошта такая дарагая ў абслугоўванні і ўразлівая для ўдараў машына? Зразумела, што на вайне ў ход ідзе любая зброя. У тым ліку, старыя танкі, гарматы. Дык навошта проста спісваць старыя ракеты "Ярс", калі можна зняць адну ступень і паменшыць іх дальнасць да 5500 кіламетраў?
Калі можна скарыстаць іх хоць для стральбы балванкамі? Прычым, як гэта было відно нават з газетнага фотаздымка ўдара па "Южмашы", без ўсякага навядзення гэтых балванак - нібыта, проста кінулі іх жменю, а раптам нейкая некуды ды патрапіць.
Гэта, як прывезці на фронт Цар-пушку. Дорага ды неэфектыўна.
Але насцярожыла, што той "Арэшнік" застаўся ў падпарадкаванні ракетных войск стратэгічнага прызначэння, дзе і быў ад пачатку.
Канал Helen Minskaya, [2/26/2026 11:56 AM]
Мікалай Статкевіч
26.02.2026
Пачатак:
ч.1 https://t.me/helen_minskaya_channel/6140
ч.2 https://t.me/helen_minskaya_channel/6141
ч.3 https://t.me/helen_minskaya_channel/6142
ч.4 https://t.me/helen_minskaya_channel/6143
ч.5 https://t.me/helen_minskaya_channel/6144
ч.6 https://t.me/helen_minskaya_channel/6145
ч.7 https://t.me/helen_minskaya_channel/6147
Гэта значыць, засталіся і сістэмы захоўвання і дастаўкі ядзерных боегаловак, прымянення з дапамогай адмысловых кодаў (г. зв. "ядзернага чамаданчыка") а значыць, "Арэшнік" вельмі хутка можа быць пераўтвораны назад у балістычную ракету: толькі зняць боегалоўку з металічным балванкамі і вярнуць на месца старую боегалоўку "Ярса" крыху паменьшанай дальнасці, што, фармальна, пераводзіць яго з разраду стратэгічных у тактычныя пры захаванні былога набора боепрыпасаў і страшэннай разбуральнай моцы: 3-6 баявых блокаў агульнай магутнасцю да 500 кілатон.
Такім чынам, Крэмль, стварыўшы гібрыдны, фармальна тактычны "Ярс", падрыхтаваў зброю для превентыўнага ядзернага ўдару па Еўропе, якая, на яго думку, не павінна выклікаць ўдзелу ЗША ва ўдары ў адказ. Але, мабыць, Масква не спадзяецца, што "ответки" атрымаецца пазбегнуць, ці то ад брытанскіх, ці французскіх атамных падводных лодак.
Таму, каб пазбегнуць ўдару па сваёй тэрыторыі, вырашыла прадставіць пад гэты ўдар іншую, фармальна яшчэ незалежную краіну.
VI. НАВОШТА ЯДЗЕРНАЯ ЗБРОЯ У БЕЛАРУСІ
Рашэнне Крамля размясціць на нашай тэрыторыі расійскую ядзерную зброю ад пачатку здзіўляе. Звычайна яе размяшчаюць у гарантавана бяспечным месцы, а не ў непасрэднай блізкасці ад зоны баявых дзеянняў, дзе яна можа падпасці пад удар праціўніка, і на тэрыторыі іншай дзяржавы, народ якой не хоча яе, бо, інтуітыўна, людзі разумеюць - свая ядзерная зброя сапраўды, абараняе краіну ад агрэсіі , а чужая робіць яе закладніцай іншай дзяржавы, якая можа мець зусім іншыя невядомыя нам планы і інтарэсы. Тым болей, што Пуцін адразу ў катэгарычнай форме адмовіў любую форму кантроля беларускага боку над гэтай зброяй. Усе гэтыя заявы, што ў нас цяпер есть ядзерная зброя, што "будзем разам кнопку (карыстацца "ядзерным чамаданчыкам" Пуціна) націскаць - гэта альбо падман альбо (што значна горай) самападман.
Спачатку заявілі пра размяшчэнне ядзерных авіабомб для самалётаў (у тым ліку, беларускіх) СУ-25. Потым - ракет сярэдняй дальнасці "Искандер", здольных несці ядзерны зарад. Цяпер размяшчаюць гібрыдны "Ярс" (ён жа "Арэшнік"). Таксама будуецца сховішча для ядзерных боегаловак.
Навошта на нашай зямлі? Каб быць бліжэй да імавернага праціўніка, у іх ёсць Калінінградская вобласць, дзе ядзерныя "Искандеры" ужо стаяць. Гібрыдны "Ярс" мае дальнасць у 5500 км, што ўдвая меней, чым у непакарочанага. Дык размясціце яго у сябе - усё роўна даляціць да любога кутка Еўропы. Але чамусьці ставяць яго непадалёк ад Ўкраіны. Хаця большая частка таго "Ярса" - гэта проста труба, напоўненая порахам (цвёрдым ракетным палівам), таму нават FPV-дрон з кумулятыўнай гранатай здольны ўтварыць з "Ярса" "вялікі бара-бум". А вывозіць ядзерныя зарады са сховішчаў да пазіцый ракет, калі па дарозе могуць быць дыверсанты, засады, міны, ўвогуле, ці не занадта рызыкоўна? Тым не меней, гэта ўсё робіцца насупраць логіцы і бяспецы.
Я знаходжу толькі адно тлумачэнне такой рызыкі - першы прэвентыўны удар РФ па Еўропе плануецца наносіць менавіта з нашай тэрыторыі. Што будзе адразу выяўлена тым бокам. А адзін тутэйшы палітык не вытрывае і сам пахваліцца сваёй ядзернай круцізной. А далей заходнія лідары пачнуць абмяркоўваць варыянты адказу. Куды біць у адказ - па тэрыторыі РФ, якая мае 1400 стратэгічных боегаловак, ці прыняць больш бяспечны варыянт ўдару па тэрыторыі, з якой прыляцелі ракеты? І ў іх будзе вялікая спакуса, на што разлічвае і Крэмль, выбраць апошні варыянт. У адпаведнасці з логікай: "беларусаў, безумоўна, шкада. Але не пачынаць жа сусветную ядзерную вайну. Ды яны ўжо і самі другі раз суагрэсары. А так і твар захаваем. Бо і адкажам, і не пачнем сусветнай вайны."
Канал Helen Minskaya, [2/26/2026 12:03 PM]
Мікалай Статкевіч
26.02.2026
Пачатак:
ч.1https://t.me/helen_minskaya_channel/6140
ч.2 https://t.me/helen_minskaya_channel/6141
ч.3 https://t.me/helen_minskaya_channel/6142
ч.4 https://t.me/helen_minskaya_channel/6143
ч.5 https://t.me/helen_minskaya_channel/6144
ч.6 https://t.me/helen_minskaya_channel/6145
ч.7 https://t.me/helen_minskaya_channel/6147
ч.8 https://t.me/helen_minskaya_channel/6149
У Маскве ж будуць разважаць недзе так: "белорусов, конечно, жаль. Но они сами хотят быть суверенными. Пусть и огребают по полной суверенной программе. Зато наша территория останется целой".
Такім чынам, нашу краіну проста скарыстоўваюць у якасці прынады для удараў NATO, каб засцерагчы ад іх Расію.
Удары NATO, відавочна, будуць наносіцца тэрмаядзернымі боегалоўкамі 500 кілатон, і будуць скіраваныя супраць месцаў знаходжання ядзерных боепрыпасаў і іх носьбітаў. Напрыклад, па Асіповічах і Крычаву, таксама, магчыма, па тылам і камукацыям расійскіх груп ўварвання ў Балтыю, што, таксама, на нашай тэрыторыі. Палова мегатоны - вельмі сур'ёзны зарад - ударная хваля, зона разбурэнняў і пажараў распаўсюдзяцца на сотні кіламетраў, амаль па ўсёй Беларусі паветра будзе забруджана радыёактыўным дымам ад пажараў. Да прыкладу, магутнасць ядзернага зараду, узарванага амерыканцамі над Хірасімай, была 18 кілатон. Ад наступстваў выбуху тады за некалькі год памерла каля паўмільёна японцаў. Ці застанецца што ад Беларусі і беларусаў, калі мы атрымаем некалькі ўдараў па 500 кілатон? Сёння гэтак званыя "простыя" беларусы гавораць: "Затое ў нас няма вайны". Як бы ім не прыйшлося потым зайдоросціць ўкраінцам, бо на іх падаюць звычайныя, а не ядзерныя ракеты, ад якіх яшчэ можна схавацца.
Спыніць гэты вар'яцкі і смертаносны для нас план можам толькі мы самі. Незалежна ад поглядаў і спосабаў заробку. И гэта рэальна. Бо дзеці ёсць ва ўсіх і самы страшны лёс, які я не жадаю нікому - глядзець, як маленькі чалавечак пакутуе ад прамянёвай хваробы без магчымасці ўратаваць яго жыццё. Праз пэўны час наведзеная тэрмаядзерным выбухамі радыяцыя спадзе. А ва ўмовах глябальнага пацяплення цэлыя рэгіёны планеты робяцца непрыдатнымі для жыцця. Таму пуставаць доўга наша зямля не будзе. Яе заселяць іншыя народы. І яе новыя насельнікі будуць са здзіўленнем і шкадаваннем глядзець на апошніх выміраючых абарыгенаў ды здзіўляцца, як яны здолелі страціць такую бласлаўлёную зямлю.
Спадзяванняў на гэтую дзяржаву ў мяне няма. Бо памятаю, як аднойчы прачытаў у афіцыйнай газеце адказ на пытанне заходняга журналіста, як здарылася, што Расія напала на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. Адказ уразіў мяне сваёй шчырасцю: "У нас учения были. Российские войска заходили по одному маршруту, а выходить могли по разным. Почему российские генералы решили выводить их так (через Украину), я не знаю. Они мне не говорили". Вось гэта
"Они мне не говорили" - гэта не пра диктатуру, не пра дэмакратыю. Гэта, ўвогуле, не пра дзяржаву. Нам прыйдзецца рабіць усё самім. Неабходныя рэсурсы для гэтага ёсць.
НА ЗАВЯРШЭННЕ.
Не буду хаваць, мне ніякавата было прапаноўваць вам гэты тэкст. Асабліва тым, хто радаваўся майму вызваленню, хто віншаваў нас з Марынай і прапаноўваў сваю дапамогу.
Гэта было вельмі важна для нас.
Дзякуй вам, людзі!
А цяпер я малюю вам такія жудасныя перспектывы. Мне самому вельмі цяжка даўся гэты тэкст, які адабраў шмат маральных, эмацыйных і нават фізічных сіл, запасы якіх у мяне зараз і так не вельмі вялікія. Але, калі ёсць, нават толькі адзін шанец з дзесяці, што гэты жахлівы сцэнар для нас рэальны - то гэта ўжо каласальна шмат. Але, на мой погляд, а я шмат разважаў на гэту тэму, іх нашмат болей. Таму лічу сваім абавязкам папярэдзіць вас пра яго. Я веру, што кожны чалавек мае сваё прызначэнне ў жыцці, ад якога нельга ўхіляцца. Магчыма, я пакінуты жывым і зараз на волі толькі таму, каб папярэдзіць вас. Таму, што папяраджаны, значыць - узброены, казалі некалі. Вы - папярэджаныя. Давайце думаць і рабіць разам, каб уратаваць Беларусь, сваіх блізкіх і свет.
Мы здолеем. Беларусь будзе жыць!
26 лютага 2026 года
Мікалай Статкевіч